Мова побач!
Лёгка знаходзь цiкавыя i аўтэнтычныя беларускамоўныя месцы непадалёку! Напрыклад, рэстараны i кафэ з нацыянальнай кухняй, альбо крамы прыгожых падарунаў з нацыянальным каларытам, дзе не толькi выдатнае беларускамоўнае абслугоўванне, але i нават знiжкi для тых, хто вiтаецца i купляе па-беларуску.
Шматлiкiя месцы ў шматлiкiх гарадах Беларусi разам з кантактнымi дадзенымi, часамi працы i магчымасцю пракласi зручны маршрут да iх.
З прафесiйна агучанымi размоўнiкамi SAY.BY будзь заўсёды упэўнены ў тым, што кажаш i вымаўляеш беларускiя словы правiльна – напрыклад, калi звяртаешся да афiцыянта ў рэстаране, прадаўца ў краме цi кнiгарнi, супрацоўнiка музея, тэатра, кiно. Альбо калi спрабуеш уразiць дзяўчыну (альбо хлопца) запрашэннем на спатканне па-беларуску.
Размоўнікі складзены пад рэдакцыяй Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі i прафесійна агучаны камандай ініцыятывы Gavarun.by.
Дапамагай сваiм сябрам цi калегам з замежжа правесцi час у Беларусi весялей i навучы iх некаторым беларускiм словам i выразам. Спецыяльна для iх складзены размоўнiкi з дадатковай, лёгкай для ўспрымання транскрыпцыяй, якiя арыентаваны на турыстаў i гасцей Беларусi:
- Вiтаннi
- Рэстараны i кавярнi
- Праблемы i экстранная дапамога
- Рамантыка ;)
- Шопiнг
- Транспарт i таксi
- Iншыя карысныя ў паўсядзённай камунiкацыi выразы i словы
Маюцца размоўнiкi і для супрацоўнікаў прадпрыемстваў, якія шануюць беларускую мову, але пакуль робяць толькі першыя крокі для пераходу на беларускамоўнае абслугоўванне сваіх кліентаў.
Практыкуй беларускую мову з SAY.BY i пашырай моўную прастору!